Лукашэнка азнаёміцца з развіццём транспартна-лагістычнай сістэмы Беларусі

15.11.2013 / 10:40

У Мінскім раёне ён наведае транспартна-лагістычны цэнтр РУП «Мінск-Белмытнясэрвіс-2».

Лукашэнка азнаёміцца з матэрыяльна-тэхнічнай базай і арганізацыяй працы цэнтра, аўтаматызаванай сістэмай кіравання складской лагістыкай, працэсам апрацоўкі кантэйнерных грузаў.

Плануецца, што яму паведамяць аб выкананні даручэнняў па развіцці транспартна-лагістычнай сістэмы Беларусі, а таксама аб выніках працы РУП «Белмытнясэрвіс» і перспектывах яго развіцця.