Беларуская Нацыянальная Памяць запрашае на акустычны канцэрт Яўгена Барышнікава ў Варшаве

15.11.2013 / 10:48

16 лістапада 2013 г. а 17-й гадзіне, Collegium Civitas, aula C: Палац Культуры і Навукі (PKiN), 12 паверх, pl. Defilad 1, Warszawa (уваход з боку вуліцы Маршалкоўская).

Спалучаючы тэхнічнасць акампанементу, у меру эмацыйную падачу і глыбока прасякнутыя «тутэйшасцю» тэксты, Яўген спрабуе выйсці з аблогі стэрэатыпных уяўленняў пра чалавека з акустычнай гітарай. Гэта не механічны паўтор, а шторазу шчырае перажыванне песняў, узнаўленне Пачуцця і Ідэі на вачах у аўдыторыі. Бард-рок? Песні менэстрэляў? Акустычны метал? Важнае не столькі імя, колькі змест…

Яўген — пераможца фестывалю Бардаўская Восень 2010 (Бельск, Польшча), лаўрэат фестываляў аўтарскай песні «Фэст-А 2006» (Мінск), «OPPA 2009» (Варшава), «Купалаўскія вакацыі» (2010, Мінск). Удзельнік міжнароднага фестывалю неафолькавай музыкі «Crivia Aeterna 2009» (Мінск). Сольна канцэртуе з 2006-га. Выступаў на канцэртных пляцоўках, клубах і кватэрніках ў Мінску, Слоніме, Віцебску, Гародні, Гомелі, Магілёве, Маскве, Варшаве, Празе.

Нарадзіўся і вырас у Слоніме, старажытным горадзе над Шчарай. Цынік, скептык. Музычнай адукацыяй не сапсаваны. Цікавіцца актуалізацыяй традыцыйнай культуры: ладзіць майстар-класы па народных танцах, чытае лекцыі пра беларускую дударскую традыцыю. Чынны сябра «Студэнцкага этнаграфічнага таварыства», куратар беларускага «Дударскага клуба».

Дадатковая інфармацыя:

http://vk.com/evgen_club — суполка VKontakte (відэа, аўдыё, навіны)

http://skepsys.livejournal.com/tag/e — блог аўтара

Аўдыёзапісы: http://vk.com/audios-9454065

Відэа:

http://vosien.org/be/videazapisy/bardauskaja-vosien-2010/jauhien-baryszn…

http://www.svaboda.org/content/article/24554953.html