Міліцыю выводзяць на ўборку тэрыторыі

Напярэдадні зімы супрацоўнікі падраздзяленняў ГУУС Мінгарвыканкама яшчэ раз вырашылі навесці парадак на працоўных месцах, праверыць захаванне чысціні і парадку на прылеглых да міліцэйскіх будынкаў тэрыторыях, а таксама дапамагчы ў гэтым падшэфным установам.

15.11.2013 / 10:54

— Паводле даўніх славянскіх традыцыяў прынята асаблівую ўвагу надаваць чысціні і навядзенні парадку двойчы ў год — увесну і ўвосень, — адзначыў намеснік начальніка ГУУС Мінгарвыканкама Сяргей Мацко. — Мы паспяхова правялі суботнік у красавіку, цяпер вырашылі лепш падрыхтавацца да зімы і яшчэ раз правесці «генеральную ўборку» на прылеглых да нашых будынкаў тэрыторыях і ў службовых кабінетах. Спрыяльнае навакольнае асяроддзе, як вядома, станоўча ўплывае на выкананне службовых абавязкаў, дадаткова дысцыплінуе. Да таго ж, як паказвае практыка, асабісты ўдзел супрацоўнікаў у такім працоўным дэсанце нямала спрыяе і падтрыманню парадку ў далейшым.

Пры гэтым плануецца, што пакуль адна частка будзе займацца добраўпарадкаваннем ў падраздзяленнях, іншая акажа аналагічную дапамогу ў ведамасных інтэрнатах, падшэфных установах, а таксама ў іншых месцах, якія патрабуюць аператыўнага ўмяшання ў гэтым кірунку.