Брат на брата: Сяргей Рутэнка супраць Дзяніса Рутэнкі — фотарэпартаж

15.11.2013 / 11:41

У чацвер пры аншлагу на «Мінск-Арэне» (пабіты рэкорд наведвальнасці гандбольных матчаў) у 5-м туры Лігі чэмпіёнаў мінскае «Дынама» прымала зорную «Барселону», за якую гуляе капітан нашай зборнай Сяргей Рутэнка. Цікава, што ягоны родны брат Дзяніс гуляў за «Дынама». Нашы прайгралі 25:35, але далі бой у першым тайме, доўгі час вёўшы ў ліку.

Браты: Дзяніс і Сяргей Рутэнкі. Разам — у зборнай, супраць — на «Мінск-Арэне»

Беларускія заўзятары прыходзяць на матчы сваіх камандаў у нацыянальных вышыванках.

Суперзорка еўрапейскага (а значыць сусветнага) гандбола, капітан зборнай Беларусі Сяргей Рутэнка гуляе за зорную «Барселону».

Атакуе Сяргей Шэльменка, Максім Бабічаў (злева) гатовы падстрахаваць.

Дзмітрый Дарашчук ставіць заслон Сяргею Рутэнку

Славенскі трэнер «Дынама» Борыс Дэніч падчас тайм-аўтаў вельмі экспрэсіўны. Мігель Агірэсабалага (баск), Дзмітрый Нікуленкаў (беларус) і Ураш Бундала (славенец) уважліва слухаюць.

Фан-сектар «Дынама» заўсёды вельмі актыўны ў Лізе чэмпіёнаў

Завітаў на матч і былы мэр Мінска Уладзімір Ярмошын

Славенец Дэян Бомбач атрымаў траўму і не змог працягнуць гульню

Прайгралі, але самы важны матч — 1 снежня ў Мінску супраць яшчэ адной «зборнай свету» — французскага ПСЖ. Справа -- галкіпер «Дынама» Дзімітры Пеянавіч.

Становішча ў групе: Барселона — 9 (5 гульняў), Вардар, Металург — 6 (5), Дынама — 4 (5), ПСЖ — 3 (4), Тун — 0 (3).

У плэй-оф (а яшчэ мінскаму клубу згуляць пяць матчаў) выходзяць чатыры каманды.

23 лістапада «Дынама» згуляе ў гасцях з «Барселонай», а 1 снежня суперважны матч у Мінску з ПСЖ (у Палацы спорту).

Фота Сяргея Зініна