У ЗША басейн і дом праваліліся ў варонку дыяметрам 30 метраў — фотафакт
15.11.2013 / 11:49
У штаце Фларыда ў варонку, якая ўтварылася ў зямлі, праваліўся басейн, частка жылога дома і катар.
У горадзе Дандзін з-за правалу грунту ў зямлі ўтварылася варонка дыяметрам 30 м, прыблізная глыбіня – 15 м. У яе праваліўся катар, басейн і частка жылога дома.
Варонка працягвае павялічвацца, існуе рызыка абвальвання яшчэ двух жылых дамоў. На падмурку аднаго з іх ужо ўтварыліся расколіны.
Паліцыя эвакуявала жыхароў суседніх дамоў, іх размяшчэннем занятыя мясцовыя ўлады.
Як тлумачаць спецыялісты, у многіх раёнах штата Фларыда грунт складаецца з вугляродзістых парод, якія паступова размываюцца і раствараюцца падземнымі водамі, што і прыводзіць да правалаў.
У сакавіку гэтага года ў падобны правал абрынуўся дом разам з гаспадаром, цела якога адшукаць не ўдалося.