У нядзелю будзе да +9
16.11.2013 / 12:17
На большай частцы тэрыторыі краіны 17 лістапада пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер чакаецца заходні ўмераны, па поўначы краіны — парывісты.
Тэмпература паветра ўначы складзе 1—6 градусаў са знакам плюс, у дзённыя гадзіны паветра прагрэецца да плюс 4-9.