Пётр Ялфімаў прайшоў у наступны раўнд шоу «Голас» — відэа
Беларускі спявак выйшаў пераможцам з трэцяга этапу конкурсу — накаўтаў.
16.11.2013 / 16:19
Гэтым разам на сцэне сустрэліся тры ўдзельнікі з кожнай каманды. Толькі двое з іх маглі працягнуць свой удзел у бітве за званне «Найлепшага Голасу».
Ад каманды Леаніда Агуціна ў гэты вечар на рынгу выступілі Пётр Ялфімаў, Георгій Мелікішвілі і Этэры Бэрыашвілі. У выніку ў наступны этап прайшлі Ялфімаў і Бэрыашвілі.
«Голас» адрозніваецца ад звыклых тэлевізійных шоу. З 150 прэтэндэнтаў на ўдзел у праекце настаўнікі набралі ў свае каманды па 14 чалавек. Пры гэтым настаўнікі ацэньвалі толькі галасы канкурсантаў, не бачачы іх саміх.
Настаўнікі праекта — Дзіма Білан, Леанід Агуцін, Аляксандр Градскі, Пелагея.