Завершана расследаванне па справе юркансультацыі Савецкага раёна Мінска
18.11.2013 / 10:06
Упраўленнем Следчага камітэта па Мінску завершана расследаванне крымінальнай справы у дачыненні да загадчыцы і адваката юрыдычнай кансультацыі Савецкага раёна Мінска, а таксама дырэктара камерцыйнага прадпрыемства.
Загадчыца і адвакат юрыдычнай кансультацыі былі затрыманыя супрацоўнікамі КДБ у верасні гэтага года з доказам злачынства пры атрыманні незаконнага грашовага ўзнагароджання.
Непасрэдна пры перадачы грошай быў затрыманы і пасрэднік — дырэктар аднаго з прыватных камерцыйных прадпрыемстваў сталіцы.
10 тыс. даляраў ерадаў затрыманым жыхар Мінска нібыта для далейшай перадачы ў якасці хабару службовым асобам праваахоўных органаў за спрыяльнае вырашэнне пытання аб распачынанні крымінальнай справы па факце ўчыненых у дачыненні да згаданага грамадзяніна супрацьпраўных дзеянняў.
У дачыненні да затрыманых упраўленнем КДБ па Мінску і Мінскай вобласці была распачатая крымінальная справа па прыкметах складу злачынства, прадугледжанага ч. 5 арт. 16 КК (саўдзел у злачынстве) і ч. 2 арт. 431 КК (дача хабару).
Як паведамілі ў СК, дзеянні службовых асоб юрыдычнай кансультацыі і дырэктара прадпрыемства кваліфікаваныя следствам як замах на махлярства і падбухторванне да дачы хабару ў буйным памеры. Мера стрымання ў дачыненні да абвінавачваных застаецца ранейшай — узяцце пад варту. Крымінальная справа перададзеная пракурору для накіравання ў суд.