Мінск: з-за галалёду ЗІЛ не змог затармазіць, пратараніў «Форд» і перакуліўся

Здарэнне адбылося сёння раніцай.

18.11.2013 / 10:36

ЗІЛ ехаў па Даўгінаўскім тракце з боку вуліцы Будслаўскай у напрамку МКАД у 2-й паласе. Перад святлафорам кіроўца пачаў прытарможваць, але спыніць машыну не змог — яна ўрэзалася ў «Форд», які стаяў перад святлафорам.

Пасля гэтага ЗІЛ наехаў на бардзюрны камень, выехаў за межы праезнай часткі і перакуліўся.

Ніхто не пацярпеў, праезная частка дарогі і кювет былі засыпаныя смеццем, які перавозіў грузавік.

Адной з прычын ДТЗ магло стаць тое, што кіроўца ЗІЛа не ўлічыў умоваў надвор'я і дарогі: раніцай сёння, 18 лістапада, на дарогах Мінска былі туман і галалёд.