Унук напаў на бабулю з малатком
18.11.2013 / 11:29
Распачата справа паводле арт. 147 Крымінальнага Кодэкса (нанясенне цяжкіх цялесных пашкоджанняў) да 40-гадовага жыхара Гомеля, які збіў малатком сваю 89-гадовую бабулю.
Старая жанчына была дастаўлена ў шпіталь з адкрытай чэрапна-мазгавой траўмай, ударам галаўнога мозгу, пераломам зводу і асновы чэрапа, ранай лобнай вобласці, пераломам касцей носа, шматлікімі ўдарамі твару.
Унук збіў бабулю падчас сваркі.