Лукашэнка паабяцаў землякам паўмільярда

Столькі інвэстыцый патрабуе магілёўскае «Хімвалакно».

28.09.2007 / 16:29

У рэалізацыю праектаў па мадэрнізацыі вытворчасці ААТ "Магілёўхімвалакно" да 2011 года будзе ўкладзена каля $500 млн. Аб гэтым заявіў Аляксандр Лукашэнка ў час наведвання прадпрыемства.

Кіраўнік дзяржавы прыняў удзел у пуску новай устаноўкі бесперапыннай полікандэнсацыі. Ён адзначыў, што з увядзеннем у строй гэтай устаноўкі завяршаецца першы этап абнаўлення ААТ "Магілёўхімвалакно".

БЕЛТА