Пенсіянер на ровары загінуў пад цягніком

20.11.2013 / 12:28

У Гродзенскім раёне пенсіянер загінуў пад коламі цягніка Гродна — Масква.

ДТЗ адбылося на чыгуначным пераездзе ў горадзе Скідаль. Аўтамабілі спыніліся на забараняльны сігнал святлафора.

Машыны аб'ехаў пажылы мужчына на ровары і накіраваўся цераз рэйкі.

У той момант да пераезду наблізіўся цягнік Гродна — Масква.

Машыніст падаў гукавы сігнал, зрабіў экстранае тармажэнне. Але пазбегнуць наезду не ўдалося. Цягнік ударыў у задняе кола ровара, мужчына памёр на месцы.

Сваякі загінулага сцвярджаюць, што перад аварыяй 68-гадовы веласіпедыст не ўжываў алкаголь, і што падштурхнула яго выехаць на рэйкі — невядома.