У Кіеве, на Майдане, пачалася стыхійная акцыя супраць прыпынення асацыяцыі з ЕС + фота

21.11.2013 / 23:43

Фота Bohdan Kutiepov

Фота Аксаны Каваленка, pravda.com.ua

Фота Аксаны Каваленка, pravda.com.ua

Фота Аксаны Каваленка, pravda.com.ua

Фота Андрій Парубій, Facebook

Фота maidanua.org.

Фота Bohdan Kutiepov

Фота Bohdan Kutiepov


На Майдане Незалежнасці ў цэнтры Кіева пачалі збірацца праціўнікі рашэння ўкраінскага ўрада прыпыніць падрыхтоўку да падпісання пагаднення аб асацыяцыі з Еўрасаюзам.

У акцыі па стане на 00:20 па Мінску прымала ўдзел каля 1000 чалавек, аднак колькасць удзельнікаў увесь час павялічваецца, паведамляе «Украінская праўда».

Заклікі ўдзельнічаць у мітынгу з'явіліся позна вечарам у сацыяльных сетках, таму час пачатку акцыі не быў дакладна вызначаны, і людзі самаарганізаваліся.

Удзельнікі акцыі трымаюць у руках украінскія сцягі. Відавочцы пішуць, што ім сігналяць кіроўцы машын.