«Мы эўрапейцы!»

28 верасьня ў менскім Доме кіно адкрыўся новы сэзон “Канаманіі”

30.09.2007 / 18:46

28 верасьня ў менскім Доме кіно адкрыўся новы сэзон “Канаманіі”, які ладзіцца радыё “Юністар” пры падтрымцы менскага “Кінавідэапракату”. Сэзон распачаўся карцінаю Дэйвіда Фінчэра “Задыяк”, якая будзе дэманстравацца ў Доме кіно да 1 кастрычніка.

Як падкрэсьліў кінааналітык Ігар Сукманаў далей плянуюцца стужкі Эміра Кустурыцы, братоў Коэнаў, Крыстыяна Мунджу, Карласа Рэйгадаса.

“Мы – эўрапейцы!” – зрабіў акцэнт Генэральны дырэктар менскага “Кінавідэапракату” Васіль Коктыш. У нас эўрапейскі глядач, для якога запатрабаванае й арт-гаўзнае “4х4”, і новы праект “За мяжой” – і “Канаманія”. У Маскве не настолькі патрэбны арт-гаўз.

На пытаньне пра дубляж на беларускую мову, прынамсі, арт-гаўзных фільмаў, Васіль Коктыш сказаў, што для перакладу запрашаюць студэнтаў Лінгвістычнага ўнівэрсытэту, для якіх гэта невялікія грошы і практыка. “А калі вы знойдзеце перакладчыкаў на беларускую мову – то калі ласка!”

Наступны фільм “Канаманіі” – “Запавет” Эміра Кустурыцы.

Кінатэрміны

Кінападзеі

Усе фільмы

Кінатворцы