Пасольства Латвіі ў Мінску адкрые кнігу спачуванняў

22.11.2013 / 20:50

Пасольства Латвійскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь адкрые кнігу спачуванняў у памяць пра ахвяраў трагедыі ў рыжскім гандлёвым цэнтры Maxima.

Як паведамілі ў дыпмісіі, кніга спачуванняў будзе адкрыта 25 лістапада з 10.00 да 16.00 і 26 лістапада з 10.00 да 13.00 у будынку пасольства, размешчанага ў Мінску па адрасе: вуліца Дарашэвіча, 6а.

Паводле апошніх звестак, колькасць ахвяр ужо вырасла да 45 чалавек. Яшчэ да 40 могуць заставацца пад заваламі.

23, 24 і 25 лістапада абвешчаны ў Латвіі днямі жалобы.

Паводле БелаПАН