Хакей. Мінскае «Дынама» пацярпела шостую паразу запар

22.11.2013 / 21:16

22 лістапада на «Мінск-Арэне» «Дынама» прайграла «Салават Юлаеву» з лікам 1:4.

Пасля 28 матчаў «Дынама» з 24 ачкамі займае апошняе, 14-е, месца ў Заходняй канферэнцыі (6 перамог у асноўны час, 1 перамога па булітах, 2 паражэнні па булітах, 2 паразы ў авертайме, 17 паразаў у асноўны час, розніца шайбаў 51—88).

Адставанне ад зоны плэй-оф удо складае 18 пунктаў.

24 лістапада «Дынама» гуляе з магнітагорскім «Металургам».