У Віцебску пачалі будаваць «Макдональдс» — першы ў абласных цэнтрах

27.11.2013 / 18:38

У Віцебску, на перасячэнні вуліцы Церашковай і Маскоўскага праспекта, пачалося будаўніцтва рэстарана «Макдональдс» — першага ў абласных цэнтрах Беларусі.

Будаўніцтва вядзе мінская кампанія ЗАТ «РасЕўраГруп». Паводле слоў рабочых, аб'ект яны павінны здаць летам 2014 года.

Зараз ідзе падрыхтоўка пляцоўкі пад фундамент, на агароджы нацягваюцца фірмовыя банеры.

Інвестыцыйная дамова паміж Віцебскім гарвыканкамам і замежным прадпрыемствам «Рэстараны Макдональдс» на будаўніцтва аб'екта грамадскага харчавання ў горадзе быў заключанана ў снежні 2012 года.

Пад рэстаран выдзелілі пляцоўку на месцы былой прыгараднай аўтастанцыі, закрытай тры гады таму.