У Вільні пачынаецца саміт Усходняга партнёрства
28.11.2013 / 09:20
Беларускую дэлегацыю на саміце ўзначаліць міністр замежных спраў Уладзімір Макей.
Таксама ў саміце будуць браць удзел прадстаўнікі Азербайджана, Арменіі, Грузіі, Малдовы і Украіны. Чакаецца, што ўсе яны будуць прадстаўленыя кіраўнікамі дзяржаваў.
Асноўнай падзеяй саміту мелася стаць падпісанне асацыяцыі паміж Еўрасаюзам і Украінай. Аднак за тыдзень да саміту Кабінет міністраў Украіны адклаў падпісанне дамовы на няпэўны тэрмін.