Меркель: Дзверы для Украіны застаюцца адкрытымі

28.11.2013 / 20:50

Ангела Меркель не спадзяецца, што пагадненне аб асацыяцыі паміж Еўрасаюзам і Украінай будзе падпісана на саміце Усходняга партнёрства ў Вільні.

Пра гэта канцлер Германіі заявіла вечарам 28 лістапада ў Вільні падчас сустрэчы з журналістам пасля прыбыцця ў Палац Вялікіх князёў Літвы, дзе запланавана нефармальная вячэра кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў краін ЕС і Усходняга партнёрства. 

"Сустрэча падрыхтавана на высокім узроўні. Але не ўсё, што хацелася, будзе ажыццёўлена, — сказала яна. — Дзверы для Украіны застаюцца адкрытымі. Спадзяёмся, што ў найбліжэйшай будучыні Украіна падпіша пагадненне".

БелаПАН