Украінскія музыкі напісалі гімн Еўрарэвалюцыі

Словы стварыў саліст гурту «Тартак», а ў здымках узялі ўдзел Вакарчук і Руслана.

03.12.2013 / 00:52

Кампазіцыя ў рэпавых матывах называецца «Брат за брата». У іх гучаць матывы з народных песень, у тым ліку папулярнай «Ой, на горі козакі йдуть».

У кліпе фігуруюць гурт Kozak System, саліст «Плачу Ераміі» Тарас Чубай, пераможца Еўрабачання Руслана, пісьменніца Ірэна Карпа, а таксама саліст «Акіяна Эльзы» Святаслаў Вакарчук.