Бунт на дзяржаўным тэлеканале ў Луганску

Тэлевізійнікаў абурыла нахабная хлусня мясцовага губернатара ў эфіры тэлеканала.

03.12.2013 / 08:37

У Луганску (абласны горад на ўсходзе Украіны) дзяржаўны тэлеканал ЛОТ, які ўзначальвае дэпутат аблсавета ад праўладнай «Партыі рэгіёнаў» Радзівон Мірошнік, збунтаваўся супраць губернатара Уладзіміра Прысцюка і падпісаў яго выступ на экране субтытрамі, якія тлумачылі, што ў эфіры гучыць ілжывая інфармацыя.

Відэа апублікавана на Youtube 2 снежня карыстальнікам Frankensstein1.