Падчас тэлевыступу прэзідэнта Венесуэлы ва ўсёй краіне выключылася святло

03.12.2013 / 09:17

Значная частка Венесуэлы, уключаючы сталіцу Каракас, засталася без святла з-за адключэння электразабеспячэння. Святло выключылася падчас тэлевізійнай трансляцыі выступу прэзідэнта Нікаласа Мадуры.

Мадура ў сваім мікраблогу ў Twitter выказаў здагадку, што гэта — спланаваная звонку акцыя, і параўнаў яе з перабоямі ў электразабеспячэнні ў верасні гэтага года, якія адбыліся ў тых жа гарадах.

Аднак яго апаненты кажуць, што гэтыя перабоі — сведчанне таго, што ўлады не спраўляюцца з эканомікай, нягледзячы на вялікія запасы нафты ў краіне.

Цяпер электразабеспячэнне ў Каракасе адноўлена.

Адключэнне электрычнасці — частая з'ява ў Венесуэле з-за старога абсталявання і перагрузак у сетках, аднак звычайна яно не закранае сталіцу.