«Майданаўцы» пад Радай заклікаюць «Беркут» пераходзіць на свой бок
03.12.2013 / 09:38
Некалькі дэманстрантаў адправілася з Майдана да Вярхоўнай Рады з патрабаваннем адстаўкі ўрада. Каля будынка стаіць некалькі шэрагаў беркутаўцаў, якія часткова блакуюць мітынгоўцаў.
Цяпер перад людзьмі выступаюць актывісты і палітыкі. Юрый Луцэнка заклікаў міліцыю «прытрымлівацца прысягі» служыць Украіне.
Дэманстранты скандуюць «Ганьба», «Банду гэць», «Слава Украіне».
Мітынгоўцы спрабуюць пераканаць «Беркут» перайсці на свой бок, крычаць «Міліцыя з народам», «Абараняеш закон — абараняе Украіну».