Кіеўская міліцыя папярэджвае пра магчымыя правакацыі пад Радай
03.12.2013 / 09:48
У Міністэрства ўнутраных спраў з розных крыніц паступае інфармацыя пра магчымыя правакацыі каля будынка Вярхоўнай Рады Украіны і іншых дзяржаўных устаноў.
«Звяртаемся да ўдзельнікаў акцыі быць пільнымі і не паддавацца на правакацыі», — гаворыцца ў паведамленні.
Таксама сайт ўстановы нагадвае, што работнікіі міліцыі сумесна з грамадскасцю гатовы ствараць патрулі для выяўлення правакатараў і правапарушальнікаў ў месцах правядзення масавых акцый.