За адмову ад еўраінтэграцыі Арменія атрымала вялікую зніжку на газ ад Расіі
За кошт адмены пошліны канчатковы кошт газу для Арменіі знізіцца з цяперашніх 270 да 189 даляраў за тысячу кубаметраў.
03.12.2013 / 10:07
Уладзімір Пуцін у Ерэване адзначыў, што расійскі бюджэт у выніку недаатрымае істотныя сумы, але для эканомікі Арменіі такое рашэнне будзе спрыяльным.
Апрача таго Арменія атрымала зніжку і на іншыя адчувальныя для яе пазіцыі расійскага экспарту, нафтапрадукты і алмазы, пасля таго як аб’явіла пра далучэньне да Мытнага саюзу.