У Мінску загінула жанчына на пешаходным пераходзе

03.12.2013 / 10:48

Чарговы пешаход загінуў у выніку ДТЗ у Мінску.

2 снежня ў 8.20 51-гадовы мінчук на «Крайслеры Таўн Кантры», рухаючыся па вуліцы Каржанеўскага з боку плошчы Казінца ў бок вуліцы Кіжаватава, наехаў на 26-гадовую жанчыну, якая пераходзіла праезную частку па нерэгуляваным пешаходным пераходзе.

Пацярпелая з адкрытай чэрапна-мазгавой траўмай цяжкай ступені была дастаўлена ў бальніцу, дзе ў 22.50 памерла.

Распачата справа на падставе ч. 2 арт. 317 КК. Мера стрымання ў дачыненні да кіроўцы не прымянялася.