«Рэгіёны» абвясцілі ўсеўкраінскую акцыю ў падтрымку Януковіча

03.12.2013 / 11:01

На мітынгу Партыі рэгіёнаў у Марыінскім парку каля Вярхоўнай Рады ў Кіеве абвясцілі пра пачатак усеўкраінскай акцыі ў падтрымку прэзідэнта Віктара Януковіча.

Пра гэта абвясціў дэпутат ад Партыі рэгіёнаў Алег Цароў са сцэны мітынгу, у якім прымаюць удзел каля тысячы чалавек.

Цароў заявіў, што будучыня Украіны «ў дружбе з Расіяй і Еўрапейскім Саюзам», аднак, паводле яго слоў, для гэтага патрэбен дыялог унутры грамадства.