Даляр на таргах — 9 380, еўра — 12 710

03.12.2013 / 11:33

На Беларускай валютна-фондавай біржы сёння прайшлі чарговыя таргі замежнымі валютамі.

Курс даляра павысіўся адразу на 30 рублёў і, чарговы раз за апошнія абнавіўшы абсалютны максімум, цяпер складае 9380 рублёў.

З пачатку года даляр падаражэў на 810 рублёў (з 8 570 руб).

Курс еўра сёння патаннеў на 10 рублёў — 12 710.

Курс расійскага рубля не змяніўся - 282 беларускія.

finance.tut.by