Моцны вецер нарабіў учора бяды ў Мінскай вобласці

03.12.2013 / 11:52

Моцны вецер, які гаспадарыў у панядзелак над Мінскай вобласцю, спрычыніўся да абясточвання 337 населеных пунктаў.

«Да 20.00 усе пашкоджанні былі ліквідаваны, спрацавалі хутка і якасна, на аднаўленне сышло ў сярэднім 2 гадзіны 29 хвілін», — адзначыў намеснік генеральнага дырэктара РУП «Мінскэнерга» Юрый Мішук.

Больш за ўсё ад ветру пацярпелі электрасеткі ў Барысаўскім і Мінскім раёнах.