Пратэст: літкрытык Ціхан Чарнякевіч вярнуў Мінкульту яго грамату — фота

04.12.2013 / 20:03

Рэдактар аддзела крытыкі часопіса «Маладосць» і ўкладальнік кнігі «Максім Багдановіч: вядомы і невядомы» Ціхан Чарнякевіч вярнуў міністру культуры грамату за шматгадовую добрасумленную працу. Пра гэта Чарнякевіч піша ў сваім блогу.

Такім чынам ён выказаў пратэст у сувязі з рашэннем Мінкультуры знізіць статус Літаратурнага музея Максіма Багдановіча і рэарганізаваць яго ў філіял Дзяржмузея гісторыі беларускай літаратуры.

«Ганараваць на дзяржаўным узроўні багдановічаўцаў і адначасова зніжаць статус Літаратурнага музея Максіма Багдановіча — нелагічна; адзначаць на дзяржаўным узроўні 100-годдзе выдання «Вянка» і спакойна назіраць за знішчэннем выдавецтва «Логвінаў» — нелагічна», — піша Чарнякевіч.

 

СП