Парфянкоў асуджаны на год калоніі строгага рэжыму

05.12.2013 / 16:42

Васіль Парфянкоў асуджаны на год калоніі строгага рэжыму.

Пра гэта ў сваім фэйсбуку паведаміла Юлія Сцяпанава.

Васіля Парфянкова абвінавачвалі ў парушэнні правілаў адбыцця прэвентыўнага нагляду (арт. 421 КК).

З верасня 2013 года ён знаходзіцца ў ЛПП №1 Светлагорска.

Васіль Парфянкоў у судзе. Фота з фэйсбуку Юліі Сцяпанавай.