Губарэвіч і Янукевіч выступілі на Майдане

06.12.2013 / 09:50

Ва ўкраінскую сталіцу прыехалі падтрымаць вулічныя акцыі старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч і першы намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч. Яны выступілі перад прысутнымі на Майдане.

Юрась Губарэвіч у прамове сказаў, што еўрабеларусы (а гэта каля 40% насельніцтва) салідарныя з украінскім народам: «Ад таго, што цяпер адбываецца ў Кіеве, шмат што залежыць не толькі для Украіны, але і для ўсяго рэгіёна».

Губарэвіч перасцярог украінцаў, што з жорсткіх разгонаў мірных пратэстаў і ўсталёўваецца дыктатура, пажадаўшы не дапусціць негатыўнага беларускага сцэнару.

Паводле прэс-службы Руху «За Свабоду»