Урад прымусіць забудоўшчыкаў плаціць няўстойку за затрымку будаўніцтва
Пра гэта заявіў віцэ-прэм'ер Беларусі Анатоль Калінін, адказваючы на пытанні чытачоў «Советской Белоруссіі».
06.12.2013 / 11:06
«Гаворка, напрыклад, пра кантрактную цану, якая можа змяняцца толькі з улікам індэкса кошту будаўніча-мантажных работ, які зацвярджаецца дзяржавай. За 2013 год гэта прыкладна 12%. Калі грамадзяне з забудоўшчыкам заключаць дадатковае пагадненне, то цана будзе мяняцца ўжо з улікам гэтага сумеснага рашэння. У выпадку невыканання абавязанняў забудоўшчык выплачвае грамадзяніну няўстойку. Дапусцім, калі тэрмін уводу жылля ў эксплуатацыю будзе пераносіцца на год, то сума няўстойкі можа скласці да 10% ад кошту жылля. Аналагічна прадугледжана выплата няўстойкі для дольшчыка, які дрэнна плаціць. Для тых, хто патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоваў, зацверджаная форма тыпавой дамовы долевага будаўніцтва, абавязковая для забудоўшчыка. Усе рызыкі па гарантыйным абавязанням перакладзеныя на забудоўшчыка долевага дома. Прадугледжваецца, што для прыцягнення сродкаў дольшчыкаў забудоўшчык павінен мець на пачатак будаўніцтва 15% уласных сродкаў. Раней дастаткова было адной дэкларацыі, і ўсё астатняе адбывалася хаатычна», — сказаў Калінін.