«Ляпіс Трубяцкі» заспявае сёння на кіеўскім Майдане

Выступ папулярнага гурту пачнецца а 17.00.

07.12.2013 / 14:21

Гэту інфармацыю пацвярджае рэсурс ITOP.FM.

Канцэрт беларускага гурту ва ўкраінскай сталіцы быў запланаваны на 7 снежня яшчэ да пачатку пратэстаў. Згодна з інфармацыяй арганізатараў, месцам яго правядзення павінен быў стаць клуб Stereo Plaza.

Аднак, улічваючы апошнія падзеі ва Украіне, фанаты «Ляпісаў» спадзяваліся на з'яўленне Сяргея Міхалка на галоўнай плошчы Кіева.