Ва ўрадавым квартале рыхтуюцца да начнога штурму — фота

08.12.2013 / 18:58

Фота Мустафы Найема.

Апазіцыянеры перагарадзілі вуліцу Грушэўскага аўтамабілямі. Пра гэта паведамляе Грамадскае ТБ з месца падзей. У прыватнасці, падагналі «КамАЗ», які перагарадзіў вуліцу.

Дэпутат ад «Бацькаўшчына» Арсен Авакоў паведаміў «Украінскай праўдзе», што гэта старое аўто будзе служыць барыкадай. «Чакаем, што ўначы будзе штурм, і таму мы робім тры лініі абароны», — растлумачыў ён. Раней мітынгоўцы вырашылі, што будуць пікетаваць ўвесь урадавы квартал. Там пачалі разбіваць намётавы гарадок.