У Барысаве ўчынена двайное п'яное забойства
09.12.2013 / 10:06
У Барысаве па падазрэнні ў двайным забойстве затрыманы 30-гадовы мясцовы жыхар.
Два трупы былі знойдзены 6 снежня. Загінулыя — мясцовыя жыхары 1980 і 1972 гадоў нараджэння. Устаноўлена, што мужчыны ўтрох выпівалі, потым узнікла сварка, падчас якой падазраваны некалькімі ўдарамі нажа забіў сваіх прыяцеляў.
Па факце забойства распачата крымінальная справа.