У Гомелі жорстка забілі таксіста

09.12.2013 / 11:13

У Гомелі знойдзена цела таксіста з колата-рэзанымі ранамі.

Аб гэтым паведаміла афіцыйны прадстаўнік Гомельскага абласнога ўпраўлення Следчага камітэта Марыя Крываногава.

Труп мужчыны ў нядзелю каля апоўначы быў знойдзены ля дарогі па вуліцы Давыдоўская.

На яго целе эксперты налічылі 10 колата-рэзаных ран. Непадалёк таксама быў знойдзены аўтамабіль забітага — «Опель-Амега».

Загінулы — 34-гадовы індывідуальны прадпрымальнік, які аказваў паслугі таксі. У нядзелю, 8 снежня, ён працаваў на маршруце.

Заведзена крымінальная справа. Вядзецца пошук забойцы.