«Беларусбанк» прадае еўра па 13 000 рублёў, даляры — па 9500
09.12.2013 / 12:05
Па выніках таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы курс еўра вырас на 40 рублёў і ўсталяваў чарговы гістарычны максімум — 12 880 рублёў.
Курс у абменніках яшчэ большы. Напрыклад, у галоўным аддзяленні «Беларусбанка» еўрапейскую валюту можна набыць за 13000 рублёў, у драбнейшых абменніках Мінска - да 13150 рублёў.
Курс даляра застаўся ранейшым - 9400 рублёў. У абменніках «Беларусбанка» амерыканская валюта прадаецца за 9490-9530 рублёў.