Мароз дасягне свайго піка ў аўторак увечары, а ў сераду пачнецца адліга

10.12.2013 / 11:04

Мінус 14 у аўторак увечары ў Мінску. Мінус 16 у Віцебску, Магілёве і Гомелі. Мінус 8 у Гродне і Брэсце. Але толькі адзін вечар такога холаду.

Сіноптыкі прагназуюць, што ў сераду ўвечары тэмпература ў Мінску паднімецца да плюс 2. Плюсавыя тэмпературы захаваюцца ў чацвер і пятніцу.

Такія сама ваганні тэмпературы чакаюцца на наступным тыдні.

Адліга ў сераду і чацвер будзе суправаджацца імжой.

СГ