Беларусь наведае намеснік памочніка дзяржсакратара ЗША

10.12.2013 / 13:57

11—12 снежня Беларусь наведае намеснік памочніка дзяржсакратара ЗША Эрык Рубін.

Запланаваныя сустрэчы прадстаўніка Дзярждэпартамента ЗША з прадстаўнікамі дзяржаўнай улады, беларускай апазіцыяй і грамадзянскай супольнасці.

Як паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі, вечарам 11 снежня Эрык Рубін сустрэнецца з міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем.