Краўчук: Януковіч гатовы садзейнічаць вызваленню затрыманых пасля разгону Еўрамайдану
10.12.2013 / 16:38
Экс-прэзідэнт Украіны Леанід Краўчук (1990-1994) заяўляе, што прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч гатовы садзейнічаць вызваленню людзей, затрыманых на акцыях у Кіеве, паведамляе «Інтэрфакс-Украіна».
«Прэзідэнт Украіны, не ўмешваючыся ў працу суддзяў, вырашыць пытанне аб тым, каб тыя людзі, якія сёння знаходзяцца пад вартай, былы вызваленыя», — сказаў Л.Кравчук падчас агульнанацыянальнага круглага стала ў аўторак у Кіеве.
Паводле яго слоў, гэта не значыць, што следчыя дзеянні ў дачыненні да гэтых людзей будуць спыненыя.