Хочаш тутэйшы падарунак на Каляды? — Этнакрама «РАГНА» запрашае!

12.12.2013 / 09:41

14 снежня адбудзецца другі варштат «Каляднай майстэрні» на тэму «Ёлачныя ўпрыгожанні з саломы». Сваім майстэрствам і досведам падзеліцца майстар Таццяна Сцяпурка.

У праграме: знаёмства з такімі відамі плеціва, як каркаснае, плоскае, аб’ёмнае, сонцы, знічкі, званочкі, сняжынкі, пацеркі і гірлянды.

Пачатак заняткаў а 15-й гадзіне ў памяшканні этнакрамы «Рагна», вул. Сухая, 4 (ст. м. «Фрунзенская»).

Для ўдзелу неабходна даслаць заяўку ў адвольнай форме на элетронную пошту: ragna.by@gmail.com

Кошт — 80.000 рублёў.

Спяшайцеся! Колькасць месцаў абмежаваная!

Дадатковая інфармацыя: альбо па тэлефонах: +375 44 541 47 68, +37529 834 69 87.

Этнакрама «РАГНА» прапануе сувеніры і падарункі, зробленыя беларускімі мастакамі і рамеснікамі – аўтарскія рэчы ў этнастылі, копіі і рэплікі археалагічных і этнаграфічных рэчаў і ўпрыгожанняў.

Будзем радыя бачыць Вас: 

панядзелак-субота – 10:00-20:00, нядзеля – 10:00-17:00

Шчыра запрашаем!

Прыватнае гандлёва-вытворчае ўнітарнае прадпрыемства «Лігас-Фэст», УНП 691087613