Помнік сучаснай архітэктуры: барыкада з беларускім сцягам у Кіеве — фотафакт

12.12.2013 / 11:46

Барыкада на вуліцы Інстытуцкай у Кіеве. У яе аснове — драўляныя канструкцыі, звараныя між сабой пруты сталёвай арматуры. Усё гэта абкладзена мяшкамі са снегам, змеценым з Майдану, і паліта вадой. Фота GermainMoyon.

Драўляныя канструкцыі змацоўваюцца цвікамі. Жалезную арматуру зварваюць між сабой. Фота Сяргея Грыца, АП.