Мінімальны заробак цяпер — 1 млн 466 тыс. рублёў

12.12.2013 / 12:01

Мінімальны заробак за лістапад 2013 г. індэксуецца на 6,8%.

Пра гэта паведамілі БелТА ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны Беларусі.

Такім чынам, месячная мінімальная заработная плата за лістапад гэтага года складае 1 млн. 466 тыс.. 230 рублёў ($156), пагадзінны заробак — 8 760 рублёў ($0,92).

З 1 студзеня 2013 г. мінімальны месячны заробак складаў 1 млн 395 тыс., пагадзінны — 8 тыс. 340 рублёў.