ЗША не змаглі пераканаць АР не друкаваць расследаванне пра зніклага ў Іране амерыканца

Адміністрацыі Барака Абамы не ўдалося пераканаць Associated Press не публікаваць матэрыялы пра лёс амерыканца, якога, як лічыцца, утрымліваюць улады Ірана.

13.12.2013 / 09:27

Ён прапаў без вестак шэсць гадоў таму. Інфармагенцтва высветліла, што Роберт Левінсан фактычна працаваў на ЦРУ, якое за апошнія гады заплаціла яго родным каля $2,5 млн.

Вашынгтон раней настойваў, што Левінсан дзейнічаў у рэгіёне як прыватная асоба.

Цяпер жа высвятляецца, што група супрацоўнікаў ЦРУ, якая не мела адпаведных паўнамоцтваў, плаціла Левінсану за збор дадзеных. У выніку супрацоўнікі спецслужбы, якія скампраметавалі сябе, былі альбо звольненыя, альбо падвергнутыя спагнанням.