«Не хвалюйся» — новы кліп гурту «Жнюв»
13.12.2013 / 10:19
Гурт «Жнюв» выпусціў відэа на сваю беларускамоўную песню «Не хвалюйся». Кліп — «нарэзка» некалькіх гадоў канцэртнага жыцця гурту.
«Жнюв» быў створаны ў 1999, затым спыніў дзейнасць у 2003 і быў адрожаны ў 2009 годзе. У 2011 годзе «Жнюв» запісаў студыйны альбом «!?». Нажаль, цягам апошніх гадоў гурт не дае канцэртаў — усе яго ўдзельнікі раз'ехаліся па розных гарадах.