Лукашэнка наведвае брыгаду спецназа

13.12.2013 / 10:39

Аляксандр Лукашэнка сёння наведвае 5-ю асобную брыгаду спецыяльнага прызначэння сіл спецыяльных аперацый Узброеных Сіл у Мар'інай Горцы, паведамляе БелТА.

Ён будзе праінфармаваны аб праграме будаўніцтва і развіцця Узброеных Сіл да 2020 года, задачах і баявых магчымасцях 5-й асобнай брыгады спецыяльнага прызначэння.