Як правільна апрануцца на першае спатканне, каб ўразіць мужчыну? 5 правілаў

13.12.2013 / 20:14

Ведаючы 5 «залатых правілаў» вобразу першага спаткання, вы будзеце пачынаць збірацца не за суткі, а за дзве гадзіны.

1. У тым, што ты надзела, табе павінна быць камфортна

А гэта, у сваю чаргу, азначае:

Не — супер высокім шпількам
Не — новым неправераным строям (нават вельмі дарагім)
Не — вопратцы, якую трэба ўвесь час папраўляць.

2. Пакінь трохі загадкі

Напрыклад, калі твая спадніца мае выраз да сцягна, не дадавай яшчэ глыбокае дэкальтэ, і наадварот. А наогул, адзенне можа быць досыць закрытым, але аблягаць у патрэбных месцах — няхай бачыць формы і фантазіруе пра змест!

3. Адзенься адпаведна

Быць «у фармаце» спаткання — гэта вельмі важна. Так што пастарайся загадзя даведацца, куды вы пойдзеце, каб выглядаць «да месца».

4. Твой вобраз павінен быць гарманічным

Дакладней, ты мусіш адчуваць сябе гарманічна ў тваім вобразе. Калі ты заўсёды носіш джынсы і кеды, няма сэнсу ўзлазіць на шпількуі (гл. п.1) з рызыкай для жыцця. Табе павінна быць камфортна не толькі фізічна, але і псіхалагічна.

5. Адчуй сябе прывабнай

Гэта апошні, але самы важны пункт. Унутраная ўпэўненасць зробіць сваю справу — і ён не зможа адвесці ад цябе захоплены позірк!