Яцанюк: 17 снежня Януковіч едзе ў Маскву, ён хоча прадаць Украіну Расіі

13.12.2013 / 22:42

Лідар фракцыі «Бацькаўшчына» Арсеній Яцанюк мяркуе, што 16-17 снежня стануць вызначальнымі для краіны, аб гэтым ён заявіў на Майдане Незалежнасці.

«Януковіч едзе 17-га ў Маскву. Мы ведаем, з чым ён едзе. Ён хоча прадаць Украіну Расіі. Толькі ад нас залежыць, ці падпіша ён пагадненне з Мытным саюзам ці не», — сказаў Яцанюк.

«Мы не павінны даць Януковічу шанцу на падпісанне пагаднення аб уступленні Украіны ў новы Савецкі Саюз», — дадаў дэпутат.