Януковіч паабяцаў сенатарам ЗША не разганяць Майдан
16.12.2013 / 09:05
Прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч запэўніў амерыканскіх сенатараў Джона Маккейна і Крыстафера Мэрфі, што ўлада зробіць усё магчымае для гарантавання права грамадзян на мірныя дэманстрацыі.
Пра гэта УНІАН паведамілі ў прэс-службе прэзідэнта Украіны.
«Віктар Януковіч запэўніў, што ўлада зробіць усё магчымае для гарантавання права грамадзян на мірныя дэманстрацыі, а таксама для правядзення сумленнага і празрыстага расследавання падзей 30 лістапада 2013 г. на Майдане Незалежнасці ў Кіеве», — гаворыцца ў паведамленні.
Прэзідэнт Украіны чарговы раз падкрэсліў нязменнасць еўраінтэграцыйнага курса, а таксама вернасць нацыянальным інтарэсам краіны», — падкрэслівае прэс-служба.